Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Пінскі раён

Вёска Вяляцічы — старажытнае паселішча Плешчыцкага сельсавета Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Размешчана за 10 км на паўднёвы ўсход ад г. Пінска, на забалотнай пойме ракі Прыпяць, прыкладна за кіламетр ад самай ракі. Лёс гэтай невялікай палескай вёскі цесна пераплецены з гісторыяй яе галоўнай святыні — царквы Раства Прасвятой Багародзіцы.

На базе Магдалінскага сельскага Дома культуры Кобрынскага раёна ў 1991 г. быў створаны ансамбль песні і музыкі «Зараніца». Заснавала калектыў і да гэтага часу ім кіруе Алена Паўлаўна Букач. Сама яна родам з в. Рыбна Кобрынскага раёна. Гадавалася ў музычнай сям’і: бацька граў на баяне, мама прыгожа спявала. Ад бацькоў Алена пераняла любоў да народнай песні і старадаўніх народных абрадаў.

Валянціна Іванаўна Локун нарадзілася 6 жніўня 1946 г. у в. Цепянец Пінскага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Скончыла Цепянецкую пачатковую школу, затым вучылася ў Малоткавіцкай сярэдняй школе, а з сёмага класа перайшла ў Пінскую завочную школу, якую скончыла ў 1966 г. з залатым медалём і паступіла на філалагічны факультэт (рускае аддзяленне) Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна.

У сярэдзіне 1960-х імя Валянціны Коўтун увайшло ў свет беларускай літаратуры, стала адметным для ўсіх дзякуючы трапяткой мове, светлай лірыцы, душэўнай глыбіні, багатаму драматызму і неймаверна цікавым, смелым вобразам. Яе пяру належаць дзясяткі выданняў: ад зборнікаў паэзіі, раманаў, апавяданняў да літаратуразнаўчых прац.

Першы праваслаўны храм у в. Лышча Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер Пінскага раёна Брэсцкай вобласці) пабудавалі з дрэва і асвяцілі 22 кастрычніка 1889 г. у гонар святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага. У 1897 г. у вёсцы 91 двор, 534 жыхары.

Аляксандр Аляксандравіч Волчак нарадзіўся 17 мая 1955 г. у в. Сачковічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям'і служачых. У 1972 г. закончыў СШ № 5 г. Кобрына. З 1972 г. па 1973 г. працаваў слесарам на Кобрынскім ільнозаводзе.

Гісторыя Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я. Янішчыц пачалася ў далёкім 1945 г. На жаль, дакументаў, якія б пацвярджалі дату заснавання бібліятэкі, не захавалася. Упершыню раённая бібліятэка згадваецца ў рашэнні выканкама Пінскага раённага Савета дэпутатаў працоўных ад 26 мая 1945 г. «Аб выкананні мясцовага бюджэту Пінскага раёна за I квартал 1945 года» (філіял Дзяржархіва Брэсцкай вобласці ў г. Пінску, ф. 382, оп. 1, д. 6, л. 97).

Вёска Жыдча Хойнаўскага сельсавета Пінскага раёна Брэсцкай вобласці мае багатую гісторыю. У пачатку XVI ст. Жыдча ў Пінскім княстве. Князь Фёдар Яраслававіч перадаў тут зямлю залатару пінскаму Цімафею Дзмітравічу, што ў 1525 г. было пацверджана граматай каралевы Боны Сфорцы. Гэта дата лічыцца першым пісьмовым узгадваннем Жыдчы.

Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР 4 снежня 1939 г. былі створаны Баранавіцкая, Брэсцкая, Пінская і іншыя вобласці. Згодна з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 15 студзеня 1940 г. утвораны Лагішынскі раён з цэнтрам у вёсцы Лагішын у складзе Пінскай вобласці.

Гісторыя Пінскага вінаробчага завода бярэ свой пачатак у канцы ХІХ ст. з прыватных вінакурняў. У маёнтку графа Красіцкага Жабчыцы пад Пінскам, за 2 км ад вёскі Жабчыцы, у 1909 г. пабудавалі бровар — вінакурны завод. Моцныя віны ўласнай вытворчасці славіліся выдатным густам і непаўторным букетам.

Старонка 1 з 11